Навіны

Для разумення суіснавання ў свеце Бога і зла неабходна ўсвядоміць свабоду волі чалавека. Дарэчы, сам факт яе наяўнасці адсылае да Творцы і асаблівага статусу чалавека ў Сусвеце, бо іншыя жывыя арганізмы свабоды волі не маюць. Навошта яна нам дадзена? Як яе можна выкарыстоўваць? Адказы ў выпуску.

А яшчэ цяпер мы маем старонкі ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/katalizatar/
https://vk.com/katalizatar

 

Мы живём во времена, когда великое множество людей называет себя атеистами. Но так ли их много на самом деле? В шестом выпуске «Катализатора» мы научим Вас разбираться в религиозно-философских концепциях, распространённых в современном мире и не признающих Бога-Личность.

Любіце азартныя гульні? З імі варта быць асцярожнымі, паколькі лёгка згубіць меру і трапіць у залежнасць... Аднак давайце паспрабуем згуляць у пары Паскаля - гульню, якая па сутнасці з’яўляецца адным з найбольш прыгожых аргументаў на карысць рацыянальнасці рэлігійнай веры. А яшчэ пары пацвярджаецца матэматычна. Акрамя таго, парадуем Вас, шаноўныя падпісчыкі, невялічкім розыграшам ружанцаў. :)

В 4-м выпуске мы предложим зрителям несколько философско-логических доказательств существования Бога. Доказательствами их можно назвать лишь условно, а Бытие Бога для нас, христиан, является очевидным (более того, Бог Сам и Есть Бытие), однако приведённые аргументы помогут вести диалог с людьми, страдающими от сомнений.

У 3-м выпуску мы працягнем развіваць тэму розуму і веры і распавядзем пра вучоных, якія мелі духоўны сан і/ці з’яўляліся манахамі (тым больш, мы ўжо пачалі з Жоржа Леметра і Уільяма Окама ў праграме № 2 - “Навука і рэлігія. Вера і розум”).

У 2-м выпуску мы будзем шукаць карані «старога канфлікту» навукі і рэлігіі, веры і розуму. Даведаемся, чаму шэраг вернікаў мяркуе, што ўзрост Зямлі складае каля сямі тысяч гадоў, а некаторыя вучоныя адмаўляюць Бога. Азначым крытэрый Попера ў кантэксце навуковага пазнання. Будуць праведзеныя гнасеалагічныя метадалагічныя межы паміж навукай, філасофіяй і рэлігіяй. Акрамя таго, мы распавядзем, хто і за што пакараў Джардана Бруна і якое гэта мае дачыненне да астраноміі. У канцы выпуска будзе дадзена пара прыкладаў людзей, якія паспяхова сумяшчалі ў сваім жыцці служэнне Богу і навуцы.

У 1-м выпуску мы распавядзём пра імбрык Расела, лятаючага макароннага монстра, нябачнага ружовага адзінарога і даведаемся, што агульнага гэтыя канцэпты маюць з нашым разуменнем Бога. Разбярэмся, што ўключае ў сябе паняцце “Сусвет”. У папулярнай форме будуць выкладзеныя каўзальныя сувязі паміж Богам і Сусветам. Акрамя таго, мы паспрабуем максімальна проста растлумачыць трансцэндэнтнасць і высветліць, чаму мы з атэістамі НЕ верым у аднаго і таго ж “бога”.

 

З чэрвеня стартуе новы праект каталіцкага тэлебачання — праграма «Каталізатар». Гэта хрысціянскі відэаблог, навукова-папулярныя рэлігійна-філасофскія відэа, разлічаныя не толькі на практыкуючых католікаў, а на шырокую аўдыторыю, у тым ліку і на людзей, якія яшчэ не сустрэліся ў сваім жыцці з жывым Богам.

Ад 3 чэрвеня праект TV.Catholic.by пачынае трансляцыі ў тэставым рэжыме.