Што такое евангелізацыя? Найлепшым адказам з’яўляюцца словы самога Хрыста з Евангелля паводле Марка: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны» (Мк 16, 15).

Абвяшчэнне Добрай Весткі немагчыма сабе ўявіць без перадачы пэўнай інфармацыі.

Абвяшчэнне ўжо даўно не абмяжоўваецца толькі вусным апавяданнем збаўчых падзеяў. У мінулым засталося таксама абвяшчэнне з дапамогай толькі запісаных тэкстаў. Сённяшнія сродкі камунікацыі дазвляюць нам абвяшчаць Хрыста, перадаючы вобразы і гук.

Таму мы спрабуем выйсці на новы ўзровень абвяшчэння Добрай Весткі і евангелізацыі з дапамогай інтэрнэт-тэлебачання.

Заахвочваем вас далучацца, каб разам ствараць тое, што дапаможа нам і нашым блізкім наблізіцца да крыніцы вечнага Жыцця — Езуса Хрыста і Яго Добрай Весткі.